Сілавікі Віцебскай вобласьці зрабілі справаздачу аб затрыманьні жыхара вёскі Мікалаева Шумілінскага раёну. Але зьняць пад прымусам відэа з так званымі выбачэньнямі і шкадаваньнямі ня здолелі.
Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка».
«Свае дзеяньні ў сетцы Інтэрнэт я адмаўляюся камэнтаваць», — кажа мужчына на відэа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар польскіх курсаў, куды тыдзень таму прыйшлі сілавікі: «Яны патрабуюць сьпісы ўсіх кліентаў»«Цяпер „маўчун“ адкажа па законе, за распаўсюджваньне матэрыялаў з экстрэмісцкіх памыйніц і адсутнасьць інтэрнэт-гігіены, а бліжэйшыя сьвяты яму запомняцца надоўга, бо для яго праваахоўнікі падрыхтавалі „падарункі“», — такім камэнтаром яны суправадзілі навіну аб ягоным затрыманьні.
Паводле інфармацыі выданьня «Медиазона», мужчыну завуць Арцём Кабылкоў.
Відэа пад прымусам сілавікоў сталі распаўсюджанай практыкай рэжыму Лукашэнкі.