У МУС Беларусі расказалі, як будуць ахоўваць грамадзкі парадак у навагоднюю ноч

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў правёў адмысловую нараду. Архіўнае фота

У міністэрстве паведамілі аб узмацненьні кантролю за паводзінамі непаўналетніх у грамадзкіх месцах, у тым ліку «на аб’ектах чыгункі, побач з вадаёмамі, дарогамі і пры катаньні з горак».

У Беларусі ў ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня масавыя забавы адбудуцца ў 1,8 тысячы месцах.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, папярэдні ўсе гэтыя месцы правераць на наяўнасьць падазроных прадметаў, а там, дзе колькасьць удзельнікаў можа перавысіць 500 чалавек, арганізуюць прапускны рэжым праз адмыслова створаныя пункты.

«Для аховы правапарадку будзе арганізавана дастатковая колькасьць пешых патрулёў. Супрацоўнікі міліцыі наладзяць кантакты з брыгадамі хуткай мэдычнай дапамогі, прадстаўнікамі Міністэрства надзвычайных сытуацый і іншых дзяржаўных органаў для найбольш эфэктыўнай працы ў стварэньні бясьпекі», — адзначаецца ў паведамленьні МУС Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Менскія сілавікі правялі вучэньні «напярэдадні выбарчай кампаніі 2024 году»

У міністэрстве паведамілі аб узмацненьні кантролю за паводзінамі непаўналетніх у грамадзкіх месцах, у тым ліку «на аб’ектах чыгункі, побач з вадаёмамі, дарогамі і пры катаньні з горак».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На тэрыторыі СНД з пачатку году на запыт беларускіх уладаў затрымалі 130 чалавек