Два мястэчкі на Меншчыне ў выніку аварыі ноч заставаліся без цяпла

Аварыя на цеплатрасе ў пасёлку Сьвіслач Менскай вобласьці, 25 лістапада 2023

Раніцай 26 лістапада ў Сьвіслачы і Дружным Пухавіцкага раёна аднавілі цеплазабесьпячэньне.

У пасёлку Дружны і гарадзкім пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці аднавілі цеплазабесьпячэньне, аварыю ліквідавалі, паінфармавалі ў Мінэнэрга Беларусі.

Прычынай надзвычайнага здарэньня называецца пашкоджаньне трубаправода. Без ацяплення і гарачага водазабесьпячэньня былі паліклініка і інтэрнат у Дружным, і бальніца, дзіцячы сад, школа і 74 жылыя дамы ў Сьвіслачы.

Зварачныя работы завяршылі 26 лістапада ў 00.30, а ў 04:00 участак сеткі быў уключаны ў працу і цеплазабесьпячэньне аднавілі цалкам.