Дзесяць гадоў Эўрамайдану. Фатахроніка ўкраінскай рэвалюцыі

21 лістапада 2013 году ўрад Мікалая Азарава вырашыў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Гэта адбылося ў той момант, калі прэзыдэнт Віктар Януковіч у Вэне запэўніваў журналістаў, што эўраінтэграцыя Ўкраіны працягваецца. Адмова ад эўраінтэграцыі абурыла значную частку грамадзтва

Віктар Януковіч на саміце ЭЗ адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Пасьля гэтага ў цэнтры Кіева пачалі зьбірацца людзі. У гэты час ва ўкраінскую сталіцу з усіх рэгіёнаў пачалі падцягваць байцоў спэцпадразьдзяленьня «Беркут». 29 лістапада 2013 
 

У ноч на 30 лістапада сілавікі жорстка разагналі актывістаў, у асноўным студэнтаў, на кіеўскай плошчы Незалежнасьці. Улада матывавала гэта жаданьнем расчысьціць месца для навагодняй ялінкі

Дзеяньні «Беркута» выклікалі новыя пратэсты ў Кіеве. 1 сьнежня людзі занялі плошчу Незалежнасьці. З гэтага часу пратэсты не спыняліся. Актывісты патрабавалі адстаўкі ўраду і пазачарговых выбараў. У гэты дзень каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта адбыліся сутыкненьне зь сілавікамі

Пратэстоўцы занялі памяшканьне кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і зрабілі там штаб. 7 сьнежня 2013 

«Марш мільёнаў» у Кіеве. 8 сьнежня 2013

Пратэстоўцы зьнесьлі помнік Леніну. 8 сьнежня 2013

Штурм барыкад на Майдане. 11 снежня 2013 

19 студзеня 2014 года калёна пратэстоўцаў рушыла на вуліцу Грушэўскага. Тут адбыліся масавыя сутыкненьні, пратэстоўцы спалілі аўтобусы сілавікоў

У ноч на 22 студзеня 2014 года на Майдане ад агнястрэльных раненьняў загінулі два чалавекі

Жыхары Кіева падцягнуліся да месца сутыкненьня пратэстоўцаў і сілавікоў на вуліцу Грушэўскага. 23 студзеня 2014 

На 18 лютага 2014 году быў заплянаваны так званы «мірны наступ на Раду». У гэты дзень у парлямэнце плянавалі разгледзець зьмены ў Канстытуцыю – вяртаньне да рэдакцыі 2004 году, якая надзяляла вялікімі паўнамоцтвамі парлямэнт. Аднак сьпікер Уладзімір Рыбак адклаў разгляд пытаньня. Калёна пратэстоўцаў пайшла з плошчы Незалежнасьці ў бок Вярхоўнай Рады. Пачаліся сутыкненьні зь сілавікамі. Зьявіліся паведамленьні аб загінулых

Каля 8 вечара 18 лютага сілавікі аб'явілі аб пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі і прыступілі да штурму барыкад на Майдане з выкарыстаньнем бранятэхнікі

У ноч з 18 на 19 лютага падчас штурму Дома прафсаюзаў у ім пачаўся пажар, на Майдане працягвалася супрацьстаяньне