Раніцай 3 лістапада цягнікі паміж Менскам і Барысавам ехалі са спазьненьнем. Беларуская чыгунка (БЧ) паведаміла, што прачынай туму сталі «тэхнічныя праблемы».
Сёньня зьявіліся праблемы ў прыбыцьці пасажырскіх цягнікоў паміж Менскам і Барысавам — яны спазьняліся ад 6-й гадзіны раніцы.
Прыкладны час затрымкі складаў ад 15 хвілін да 1,5 гадзіны.
Беларуская чыгунка паведаміла, што «прымае ўсе неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасьці, аднаўленьні графіку руху цягнікоў і дастаўцы пасажыраў у пункты прызначэньня».
Спазьненьні цягнікоў, паводле БЧ, былі праз «тэхнічныя прычыны», а менавіта няспраўнасьць кантактнай сеткі на перагоне Смалявічы — Гарадзішча.
Пазьней стала вядома, што Беларуская чыгунка зьліквідавала тэхнічную няспраўнасьць. Зараз пасажырскія цягнікі на ўчастку Барысаў — Менск ходзяць у штатным рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча пагражае спыніць грузавыя чыгуначныя перавозкі зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Stadler адмовіўся пастаўляць цягнікі для менскага мэтро праз санкцыі