Як беларусам падаўжаюць турэмныя тэрміны

Your browser doesn’t support HTML5

Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча пакаралі яшчэ адным годам турмы строгага рэжыму. Цяпер яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі паводле часткі 1 артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу. Разьбіраемся, што гэта за артыкул.

Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча пакаралі яшчэ адным годам турмы строгага рэжыму. У ліпені Зьміцер ня выйшаў на волю пасьля цалкам адбытага тэрміну. Цяпер яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі паводле часткі 1 артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу. Гэта далёка ня першы выпадак выкарыстаньня ўладамі такога мэтаду падаўжэньня тэрміну палітычным зьняволеным. Разьбіраемся, што гэта за артыкул і чаму ён стаў такім папулярным сярод выракаў пасьля падзей 2020 году.