Брытанская мэдыякарпарацыя Бі-бі-сі адхіліла ад працы шасьцярых рэпартэраў на Блізкім Усходзе і пачала ўнутранае расьсьледаваньне з прычыны іх паведамленьняў у сацсетках, у якіх журналісты выказвалі падтрымку групоўцы ХАМАС у вайне супраць Ізраіля.
Аб гэтым піша Financial Times.
Газэта таксама высьветліла, што некаторыя рэпартэры таксама ставілі лайкі пад пастамі з відэа і фота нападаў джыхадыстаў і целамі забітых.
У Бі-бі-сі ёсьць правілы, у дачыненьні да таго, што супрацоўнікі могуць пісаць у сацсетках па грамадзка-палітычных пытаньнях. Тэлеканал заявіў, што тэрмінова праводзіць расьсьледаваньне.
Раней Бі-бі-сі крытыкавалі за адмову называць джыхадыстаў ХАМАС тэрарыстамі. А прапалестынскія актывісты ў Лёндане абвінавацілі карпарацыю ў апраўданьні «ваенных злачынстваў Ізраіля» і аблілі фасад будынка тэлеканала чырвонай фарбай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыгар пра міліцыю, канфлікт між BelPol і ByPol і новую рэзыдэнцыю Лукашэнкі