Баўгарская паліцыя арыштавала 12 чалавек, якіх абвінавачваюць у незаконным экспарце тавараў для расейскага войска

Намесьніца генэральнага пракурора Баўгарыі Марыя Паўлава.

У Баўгарыі арыштаваныя 12 чалавек, якія, паводле ўладаў, уваходзілі ў злачынную групоўку, што незаконна вывозіла тавары для расейскіх войскаў.

Намесьніца генэральнага пракурора Баўгарыі Марыя Паўлава 10 кастрычніка заявіла, што група экспартавала «тавары падвойнага прызначэньня» — тавары, прызначаныя для цывільнага выкарыстаньня, якія таксама могуць быць выкарыстаны ў ваенных мэтах — у парушэньне санкцый, уведзеных Эўразьвязам у дачыненьні да Расеі ў сувязі з яе вайной супраць Украіны.

Сярод экспартаваных тавараў аптычныя прыцэлы, біноклі, авіяцыйныя радыёпрыймачы, праграмнае забесьпячэньне.

З пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ЗША і іншыя краіны ўвялі экспартны кантроль, каб абмежаваць доступ Расеі да тэхналёгій і іншых рэсурсаў, якія могуць падтрымаць яе ваенна-прамысловы комплекс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля краін Балтыйскага рэгіёну Баўгарыя забараніла ўезд аўтамабілям з расейскімі нумарамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя выдварае двух грамадзян Беларусі, служкаў Расейскай праваслаўнай царквы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Баўгарыі праект «пашпарта новай Беларусі»