Эўрапарлямэнт ухваліў стварэньне Ўкраінскага фонду на 50 мільярдаў эўра

Эўрапейскі парлямэнт ухваліў зьмены ў доўгатэрміновы бюджэт Эўразьвязу з 2021 па 2027 год, якія прадугледжваюць стварэньне Ўкраінскага фонду аб’ёмам у 50 мільярдаў эўра.

Пра гэта паведаміла прэс-служба эўрапейскага заканадаўчага органа

За прыняцьце паправак прагаласавалі 393 сябры Эўрапарлямэнту, супраць — 136, устрымаліся — 92.

Пра тое тым, што ЭЗ рыхтуе доўгатэрміновы плян фінансавай падтрымкі Ўкраіны на агульную суму больш за 50 млрд эўра заявіў у жніўні старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль. Гаворка ідзе пра фінансавы рэзэрв для падтрымкі дзяржаўнага бюджэту і розных сацыяльных праграм ва Ўкраіне, закупка зброі з фонду ажыцьцяўляцца ня будзе.

Цяпер Эўразьвяз вылучае Ўкраіне дапамогу з Эўрапейскага фонду міру — пазабюджэтнага інструмэнта, агульны абʼём якога цяпер складае амаль 8 мільярдаў эўра. Паводле стану на травень 2023 году, з фонду на ваенную дапамогу Ўкраіне было выдаткавана каля 4,6 мільярда эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Байдэн абяцае працягваць дапамогу Ўкраіне, нягледзячы на праблемны часовы бюджэт