«Вясна»: У лідзскай ЖКГ затрымалі каля 7 чалавек

Ілюстрацыйнае фота

28 верасьня ў Дарожна-эксплюатацыйнай вытворчасьці лідзкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі затрымалі каля 7 мужчын узростам 40-45 гадоў за «экстрэмісцкія» пасты і камэнтары ў сацсетках, паведамляюць праваабронцы «Вясны». Пасьля затрыманьня нікога не адпусьцілі, загад — звольніць «парушальнікаў парадку».

Праваабаронцы дадаюць, што апошнім часам з ЖКГ звольнілі да заканчэньня кантракту чатырох чалавек, у тым ліку трох праграмістаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: анархіста Рэзановіча на паўгода зьмясьцілі ў ПКТ