Палітзьняволеную журналістку Ларысу Шчыракову перавялі ў гомельскую калёнію

Ларыса Шчыракова

Як стала вядома «Гомельскай Вясне», журналістка і краязнаўца ўжо пачала адбываць тэрмін у жаночай калёніі № 4.

31 жніўня Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Справу журналісткі Ларысы Шчыраковай у Гомельскім абласным судзе разглядаў Мікалай Доля. Працэс быў закрыты.

Палітзьняволеную, затрыманую 6 сьнежня 2023 году, абвінавацілі паводле крамінальных артыкулаў 361-4 ч. 1 і 2 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») і 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

У пачатку чэрвеня ў яе памерла маці.

Камітэт правоў чалавека ААН разгледзеў звароты чацьвярых беларускіх журналістаў, у тым ліку Шчыраковай, і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэньні іхных правоў на законнае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю, замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У Беларусі 33 журналісты знаходзяцца за кратамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт абароны журналістаў аб прысудзе Шчыраковай: дэманстрацыя ўладамі помсьлівасьці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У палітзьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці