МУС: Найбольш распаўсюджаны спосаб інтэрнэт-махлярства ў Беларусі — званок у мэсэнджэры, зламысьнікі прадстаўляюцца міліцыянтамі

Ілюстрацыйнае фота.

Паводоле міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, самым распаўсюджаным спосабам па-ранейшаму застаецца званок у мэсэнджэры, калі зламысьнікі прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў ці банкаўскіх устаноў, паведамляе БЕЛТА.

Падчас размовы ахвяру пераконваюць узяць крэдыт і перавесьці грошы на нібы бясьпечны рахунак. Выканаўшы ўказаньне, пацярпелы пазбаўляецца ўсіх сродкаў, кажуць прадстаўнікі міліцыі.

Паведамляецца, што карыстальнікаў сацсетак прыцягваюць інвэстыцыямі на фэйкавых біржах, прапануюць укласьціся ў крыптавалюты або каштоўныя паперы вядучых прадпрыемстваў, абяцаюць вялікі прыбытак — замест 4-5% гадавых ашуканцы абяцаюць ад 10% да 30%. У такой «рэкляме» выкарыстоўваецца сымболіка вядомых гандлёвых пляцовак і рэальных арганізацый.

Паводле МУС, пры куплі рэчаў праз Instagram людзі таксама трапляюцца на хітрыкі ашуканцаў. Яны ствараюць акаўнты інтэрнэт-крамаў, якія на першы погляд не выклікаюць падазрэньняў — шмат падпісчыкаў, абнаўляецца стужка тавару. Але адметнай рысай падобных крам зьяўляецца поўная або частковая перадаплата і кошт, які значна ніжэйшы за рынкавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Махляры скралі асабістыя дадзеныя мільёна беларусаў. Разьбіраемся, чым гэта пагражае