ISW: міратворчая апэрацыя Расеі ў Нагорным Карабаху не паўплывае на яе дзеяньні ва Ўкраіне

Ваенная апэрацыя Азэрбайджану ў Нагорным Карабаху, 19 верасьня 2023

«Мінімальныя міратворчыя апэрацыі Расеі ў Нагорным Карабаху наўрад ці паўплываюць на расейскія ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне».

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што для Расеі міратворчая апэрацыя ў Нагорным Карабаху не зьяўляецца прыярытэтам.

«Для расейскіх вайскоўцаў наўрад ці стане прыярытэтам міратворчая апэрацыя ў Нагорным Карабаху на тле вайны ва Ўкраіне. Мінімальныя міратворчыя апэрацыі Расеі ў Нагорным Карабаху наўрад ці паўплываюць на расейскія ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне», — адзначаецца ў справаздачы ISW ад 19 верасьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджан заявіў аб «антытэрарыстычнай апэрацыі» ў Карабаху. Армэнія сьцьвярджае, што яе войскаў там няма

Азэрбайджан 19 верасьня пачаў антытэрарыстычныя захадаў «лякальнага характару» ў Карабаху пасьля інцыдэнту з падрывам міны на аўтадарозе, у часе якога нібыта загінулі цывільныя і вайскоўцы.

Міністэрства абароны Армэніі заявіла, што армянскіх узброеных сілаў у Нагорным Карабаху няма, і абвінаваціла Азэрбайджан у нанясеньні ракетных удараў па Стэпанакерце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША, Турэччына, Беларусь і іншыя адрэгавалі на падзеі ў Карабаху

Армянская служба Радыё Свабода Азатуцюн са спасылкай на Гегама Сьцепаньяна, амбудсмэна ў непрызнаным Нагорным Карабаху, паведаміла, што ў выніку ваеннай апэрацыі азэрбайджанскай арміі загінулі 27 чалавек, двое зь іх — мірныя жыхары. Па словах Сьцепаньяна, яшчэ 138 чалавек атрымалі раненьні, зь іх 29 — мірныя жыхары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нагорным Карабаху заявілі пра 27 загінулых у выніку азэрбайджанскай атакі 19 верасьня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ерэване пратэстоўцы пайшлі на штурм будынку ўраду Армэніі