Пайшла з жыцьця Іна Кузьняцова, да нядаўняга часу кіраўніца кіеўскага бюро Радыё Свабода

Іна Кузьняцова, архіўнае фота

Апошнім часам журналістка цяжка хварэла.

У Вільні на 61-м годзе жыцця пайшла з жыцця Іна Кузняцова, да нядаўняга часу кіраўніца кіеўскага бюро «Радыё Свабода» і шматгадовая галоўная рэдактарка.

Нарадзілася ў Кіеве 30 сакавіка 1963 года. Скончыла факультэт журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі. Працавала карэспандэнтам, палітычным аглядальнікам Нацыянальнага радыё, галоўным рэдактарам радыё «Эра FM».

На Радыё Свабода працавала з 2009 году.

Пад кіраўніцтвам Іны Кузняцовай бюро атрымала прэмію Дэвіда Бёрка за асвятленне палітычнага крызісу ва Украіне ў канцы 2013 — пачатку 2014 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр журналіст «Настоящего времени», былы тутбаевец і свабодавец Алег Ануфрыенка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы прэзыдэнт Малдовы, які не падтрымаў путчу ў Маскве і вёў краіну да незалежнасьці