У Кішынэве праходзіць дзяржаўнае пахаваньне першага прэзыдэнта Малдовы

На разьвітаньні зь Мірчам Сьнегурам, Кішынэў, 16 верасьня 2023

Першага прэзыдэнта Рэспублікі Малдова Мірчу Сьнегура пахаваюць сёньня, 16 верасьня.

Першыя ў гісторыі Рэспублікі Малдова хаўтуры прэзыдэнта пройдуць зь дзяржаўнымі ўшанаваньнямі.

Усе жадаючыя разьвітацца з прэзыдэнтам Мірчам Сьнегурам могуць зрабіць гэта сёньня ў Палацы Рэспублікі ў Кішынэве, цырымонія стартавала а 10-й гадзіне. Там жа пройдзе цырымонія пахаваньня, адкуль працэсія накіруецца на Цэнтральныя могілкі ў Кішынэве, ад вуліцы Армянскай.

16 верасьня аб’яўлена днём нацыянальнай жалобы. У гэты дзень ва ўсіх населеных пунктах краіны, а таксама ў дыпляматычных і консульскіх прадстаўніцтвах Рэспублікі Малдова за мяжой вывешаны Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Малдова.

Апоўдні мясцовага часу адбудзецца хвіліна маўчаньня ў памяць Мірчы Сьнегура.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы прэзыдэнт Малдовы, які не падтрымаў путчу ў Маскве і вёў краіну да незалежнасьці

Мірча Сьнегур вядомы тым, што не падтрымаў у 1991 годзе путчу ў Маскве, адстойваў незалежнасьць Малдовы і падтрымаў абвяшчэньне румынскай мовы дзяржаўнай.

Палітык нарадзіўся 17 студзеня 1940 году. Мірча Сьнегур прэзыдэнтам Малдовы ў верасьні 1990 году пасьля карʼеры ў камуністычнай партыі. Да развалу СССР ён узначальваў прэзыдыюм і Вярхоўны савет Малдаўскай ССР. Па спэцыяльнасьці быў аграномам, меў званьне доктара сельскагаспадарчых навук.

У сакавіку 2022 году ў інтэрвію Радыё Свабода Мірча Сьнегур параўнаў поўнамаштабнае расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну з вайной за Днястроўскую тэрыторыю ў Малдове.

Мірча Сьнегур памёр ва ўзросьце 83 гадоў ад цяжкай хваробы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 25-я гадавіна жнівеньскай рэвалюцыі і наканаванасьць у гісторыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова спыніла вяшчаньне расейскіх і прарасейскіх каналаў