Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на горадзенскі тэлеграм-канал @Grodno_grab.
Паводле праваабаронцаў, на відэа сілавікоў затрыманы кажа, што дзесяць гадоў жыве ў Беларусі, скончыў тут мэдунівэрсытэт, апошнім часам працуе бармэнам. Паводле хлопца, яго затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы, а таксама абразьлівыя камэнтары ў дачыненьні да грамадзянаў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Суткі і штрафы за рэпосты, крымінальныя справы за інтэрвію. Як у Беларусі караюць за ўзаемадзеяньне зь незалежнымі СМІ