Пад Вялейкай разьбіўся мотадэльтаплян. Загінулі два чалавекі

Мотадэльтаплян пасьля падзеньня

Трагедыя здарылася на выходных.

52-гадовы жыхар Смалявічаў прыехаў у Вялейскі раён палятаць на мотадэльтапляне, паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Пасьля першага палёту да яго падышоў 24-гадовы мясцовы жыхар і папрасіў пакатаць яго. Уласьнік пагадзіўся.

Другі палёт мотадэльтапляна, ужо з двума чалавекамі, скончыўся фатальна. Гаспадар апарата ня справіўся з кіраваньнем.

У выніку падзеньня абодва мужчыны загінулі.

Сьледчыя праводзяць праверку па факце трагедыі. Яны завялі крымінальную справу аб парушэньні правілаў бясьпекі руху або эксплюатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасьці сьмерць дзьвюх асоб.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Жытомірскай вобласьці Ўкраіны сутыкнуліся навучальныя самалёты, загінулі тры пілёты