У ведамстве пацьвердзілі, што падчас расьсьледаваньня знойдзеныя целы 10 загінулых. Для ідэнтыфікацыі іх асобаў адмыслоўцы праводзяць малекулярна-генэтычную экспэртызу, гаворыцца ў паведамленьні СК РФ.
Днём 25 жніўня расейскае агенцтва РИА «Новости» паведаміла, што абломкі самалёта Прыгожына вывезеныя зь месца крушэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Крамлі заявілі, што ПВК «Вагнэр» не існуе і зьняпраўдзілі датычнасьць да забойства яе кіраўніцтва на чале з ПрыгожынымСамалёт Яўгенія Прыгожына разьбіўся ў Цьвярской вобласьці Расеі 23 жніўня. Заснавальнік ПВК «Вагнэр» быў у сьпісе пасажыраў, апублікаваным Росавиацией. Канчаткова сьмерць Прыгожына пакуль не пацьверджаная.
Пасьля авіякатастрофы СК РФ распачаў крымінальную справу аб парушэньні правілаў бясьпекі і эксплюатацыі транспартнага сродку (арт. 263 КК). Па дадзеных уладаў, загінулі 10 чалавек, у тым ліку тры чальцы экіпажу.