Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом» публікуе здымкі трубы.
«Эўрапейскае радыё для Беларусі» цытуе тлумачэньне ў Інстаграме старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму: «Рыхтуемся да 17 верасьня — Дня народнага адзінства. Як думаеце, што здарылася з трубой ЦЭЦ? Працуюць альпіністы...».
Выданьне адзначае, што звычайна дымавыя трубы фарбуюць у інтэрнацыянальныя чырвоны і белы колеры ў адпаведнасьці з нормамі авіяцыйнай бясьпекі.
Гэта не першая труба ЦЭЦ, якую вырашылі перафарбаваць. У 2021 годзе ў Берасьці на бела-чырвона-белай трубе намалявалі афіцыйны сьцяг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Будзе файна для ўсіх!» У Варшаве зьбіраюць подпісы для стварэньня беларускага тэатру