Калі будзе другая партыя — не паведамляюць.
Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што беларускія пілёты ажыцьцяўляюць пералёт першай партыі верталётаў М-35 для беларускай арміі.
«Верталёты атрымалі адпаведна плянам будаўніцтва і разьвіцьця Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і вайскова-тэхнічнага разьвіцьця з Расейскай Фэдэрацыяй», — адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы Міністэрства абароны Беларусі.
У той жа час Міністэрства абароны не ўдакладняе, на якіх умовах Расея перадала Беларусі свае верталёты і ці зьвязана гэта з стварэньнем рэгіянальнай групоўкі войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ратыфікавалі папраўкі ў пагадненьне з Расеяй аб рэгіянальнай групоўцы войскаў. Сам дакумэнт не публікуюць