Наведнікаў Эйфэлевай вежы эвакуавалі на тры гадзіны праз пагрозу выбуху

Архіўнае фота, 2020 год

Эйфэлеву вежу закрылі на тры гадзіны праз пагрозу выбуху. Наведнікаў эвакуавалі з трох паверхаў помніку і пляцу пад ім. Пра гэта паведаміла Agence France-Presse.

Трывогу абвясьцілі пасьля 12.00 парыскага часу (13.00 у Менску). Будынак ачапілі, у ім працавалі паліцэйскія сапёры. У 15:30 вежу зноў адкрылі для наведваньняў, паведамілі агенцтву прадстаўнікі апэрацыйнай кампаніі Эйфэлевай вежы і паліцыі.

Падрабязнасьці паведамленьня аб выбуху, з прычыны якога была эвакуацыя, невядомыя. Апошні раз вежу закрывалі праз пагрозу тэракту ў 2020 годзе, таксама на дзьве гадзіны. Тады, як і на гэты раз, ніякіх сьлядоў выбухоўкі не знайшлі.