У Варшаве адбылася канфэрэнцыя супольнасьці «Робім разам. Беларусь 2.0». Супольнасьць пазыцыянуе сябе «ініцыятыўнай групай беларусаў з розных сфэраў эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай дзейнасьці ў Беларусі і за яе межамі, аб’яднаныя ідэяй свабоднай, незалежнай і квітнеючай Беларусі».
У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі канфэрэнцыі выказалі перакананьне, што «немінучая перамога Ўкраіны над расейскім агрэсарам адчыніць беларусам шлях да перамогі над антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі», а «вольная, незалежная і дэмакратычная Беларусь вернецца ў сямʼю эўрапейскіх народаў».
Супольнасьць заявіла пра намер прыступіць да распрацоўкі «канцэпцыі пераасэнсаваньня беларускай дзяржавы, фармуляваньня і абгрунтаваньня прынцыпаў і архітэктуры яе кампанэнтаў» і пачаць у сувязі з гэтым грамадзкую дыскусію.
Таксама, удзельнікі канфэрэнцыі зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці заклікам «не прызнаваць ні палітычна, ні юрыдычна сапраўдным магчымы аншлюс Беларусі з боку Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусы стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцьця новай беларускай школы ў ВільніГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Непрадказальнае акно магчымасьцяў». Палітычныя экспэрты пра тое, што чакае Беларусь без Лукашэнкі