У Гомлі сілавік, паставіўшы калена на шыю затрыманага рабочага, пытаў, хто ў Беларусі прэзыдэнт

Віталь Сваткоўскі, скрыншот з тэлеграм-каналу @zlin_life

Гомельскі завод ліцьця і нармаляў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале «пакаяльнае» відэа свайго ужо былога супрацоўніка Віталя Сваткоўскага, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

На відэа бачна, як мужчыну затрымлівае ГУБАЗіК — яго паклалі на зямлю, а адзін зь сілавікоў паставіў на шыю затрыманага сваё калена.

Пасьля гэтага ў Віталя спыталі, якога колеру беларускі сьцяг і хто прэзыдэнт краіны.

Пазьней Сваткоўскі сказаў, што ставіў «падабайкі» на «экстрэмісцкія» допісы ў «Аднакласьніках». Паведамляюць, што яму прызначылі 25 дзён арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 30 ліпеня: Былому выкладчыку БДУІР прысудзілі 4 гады калёніі за данаты ў 2020-ым