Праўдападобна, загад ідзе ад начальства ўстановы.
У тэлеграм-канале былой палітзьняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай зьявіліся сьведчаньні пра тое, што ў ПК-4 (Гомель) намесьнік начальніка Станіслаў Кавалёў даў распараджэньне пра тое, каб прыбралі іконы з пакояў палітыка-выхаваўчай работы (ПВР) усе царкоўныя выявы.
«Гэта адбылося ў мінулым месяцы. Загад Кавалёва датычыўся ўсіх атрадаў. Актыў з ліку асуджаных вельмі хутка пазьбіраў у пакоях усе абразы і занес іх у царкву», — распавядае былая палітзьняволеная.
У пакоях ПВР зьняволеным прымусова паказваюць перадачы дзяржаўнай тэлевізіі і праводзяць іншыя ідэалягічныя мерапрыемствы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Асабісты кіроўца — кадэбіст, у сябрах памочнік Лукашэнкі. Хто такая матушка Гаўрыіла з ГорадніГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рада БНР: Расейская праваслаўная царква — галоўная крыніца міжрэлігійнай напружанасьці ў Беларусі