Лідэр леварадыкальнай партыі Нарвэгіі пайшоў у адстаўку пасьля крадзяжу акуляраў у аэрапорце

Парлямэнт Нарвэгіі

У Нарвэгіі лідэр леварадыкальнай партыі «Чырвоныя» (Rødt) Б’ёрнар Мокснэс падаў у адстаўку пасьля таго, як яго абвінавацілі ў крадзяжы сонцаахоўных акуляраў Hugo Boss.

Паводле дадзеных Politico, інцыдэнт адбыўся ў краме ў аэрапорце Осла 16 чэрвеня. Палітык трапіў на камэры відэаназіраньня. Ролік хутка разышоўся па інтэрнэце.

Мокснэс спачатку пайшоў на бальнічны, а ў панядзелак, 24 ліпеня, абвясьціў пра адстаўку.

«Многія людзі пыталіся ў мяне, як я мог зрабіць такое глупства. У мяне няма адэкватнага тлумачэньня. У чым я абсалютна ўпэўнены, дык гэта ў тым, што я зрабіў нешта ня так, і я павінен прыняць наступствы гэтага», — напісаў палітык у фэйсбуку. Ён удакладніў, што захавае членства ў партыі і пасаду дэпутата парлямэнту.

Мокснэс узначальваў «Чырвоных» 11 гадоў. Сваёй мэтай партыя называе зьмяншэньне маёмаснай няроўнасьці ў Нарвэгіі. У парлямэнце ў партыі восем месцаў са 169.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Клептаманія