Міністар надзвычайных сытуацый Вадзім Сіняўскі заявіў дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1», што супрацоўнікі будуць гатовыя аказаць дапамогу міністэрствам «у выпадку ўзброенага канфлікту або нейкіх масавых беспарадкаў, у якіх павінна быць задзейнічана значная колькасьць асабовага складу».
Яшчэ ў пачатку году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што хоча, каб «кожны чалавек, і ня толькі чалавек» умеў хоць бы валодаць зброяй, каб адказаць на акт агрэсіі, піша Reuters.
Не пасылаючы войскі ва Ўкраіну, Лукашэнка дазволіў Маскве выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну ў лютым 2022 году.
З тых часоў Беларусь і Расея правялі некалькі сумесных вайсковых вучэньняў, і ў чэрвені Лукашэнка дазволіў выкарыстоўваць сваю краіну ў якасьці базы для разьмяшчэньня ядзернай зброі Масквы, што шырока асудзіў Захад.
Напярэдадні Лукашэнка зноў лятаў у Расею на перамовы з Уладзімірам Пуціным, яны гаварылі пра «стратэгічнае партнэрства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў сустрэўся з вагнэраўцамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У разьліку на «глыбінны народ». Навошта Лукашэнку народнае апалчэньне