Лукашэнка забараніў звальняцца работнікам калгасаў бяз згоды кіраўнікоў 

Аляксандар Лукашэнка ля камбайна. 2021

Аляксандр Лукашэнка зноў патрабуе «навесьці парадак» з кадрамі ў сельскай гаспадарцы.

«Сёньня ніводзін спэцыяліст, ніводзін кіраўнік сельгаспрадпрыемства ня можа быць пераведзены на іншую працу або звольніцца без рашэньня старшыні райвыканкаму», — сказаў Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай уборачнай кампаніі, паведамляе Sputnik.

Паводле яго слоў, пасьля звальненьня ніхто не павінен браць такога спэцыяліста на новую працу да таго моманту, пакуль ня будзе дадзена «нармальная характарыстыка» з папярэдняй працы.

Лукашэнка зазначыў, што такі прынцып павінен працаваць па ўсёй «вэртыкалі», каб старшыня райвыканкаму і ўсе, хто ёсьць у абласным рэестры, таксама не маглі кінуць працоўнае месца.

«Час ужо навесьці парадак з кадрамі. Тое ж самае — ніводзін мэханізатар, даярка і гэтак далей у сельгаспрадпрыемстве (калгасе, саўгасе) ня можа кроку ступіць налева-направа без рашэньня кіраўніка. Замкнёная вэртыкаль і адказнасьць», — абмаляваў пэрспэктывы Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампрамат ці сумнеў у ляяльнасьці? Чаму Лукашэнка пагражае прэм’ер-міністру адстаўкай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Керамін», Miory Steel, McDonald's. Як беларускія ўлады «махалі рукой інвэстарам»