Пра гэта піша «Наша ніва».
Выданьне паведамляе, што на тэрыторыі псыханэўралягічнага інтэрнату пад Астрашыцкім гарадком вайсковую тэхніку заўважылі яшчэ на пачатку чэрвеня, і з таго часу яна праз плот інтэрнату рэгулярна бачная.
Паводле выданьня, тэхніка падобная да машыны Р-934УМ2 («Навальніца-6»). Гэта станцыя стварэньня электронных перашкодаў. Згодна з афіцыйным апісаньнем, яна прызначаная для пошуку, выяўленьня, пэленгаваньня крыніцаў радыёвыпраменьваньня і лініяў сувязі ды для іх радыёпадаўленьня. Сярод іншага, машына дазваляе засякаць крыніцу сыгналу дронаў і знаходзіць іх апэратараў.
Машына створаная беларускім «КБ Радар». Такія машыны ўжо выкарыстоўваліся ў вайсковых мэтах: у Азербайджане падчас вайны ў Карабаху і ў Лібіі на баку ўрадавых сілаў.
«Наша ніва» мяркуе, што тэхніку паставілі, каб абараняць рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Да яе адтуль каля паўтара кілямэтра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 рэзыдэнцый, Tesla і Maybach: Дзе жыве, на чым езьдзіць і лятае Лукашэнка