Такія забароны ўводзілі ў некаторых раёнах праз засушлівае надвор’е. Цяпер лясы паўсюль можна наведваць.
Пры гэтым у 44 раёнах па-ранейшаму дзейнічаюць абмежаваньні на наведваньні лясоў. Гэта значыць, што там нельга разводзіць агонь і заяжджаць у лес на мэханічным транспарце.
На мапе, якую публікуе Міністэрства лясной гаспадаркі, раёны, у якіх дзейнічаюць абмежаваньні, пазначаныя жоўтым колерам. Тыя раёны, дзе такіх абмежаваньняў няма, — зялёным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да канца 2023 году ва ўсіх лясах Беларусі ўсталююць відэаназіраньне