У месцах разьмяшчэньня наймітаў вайсковая выведка Сырыі адключыла тэлефонную сувязь і інтэрнэт, каб ня даць ім зьвязвацца паміж сабой або з прадстаўнікамі ПВК у Расеі. Каля тузіна камандзіраў вагнэраўцаў прывезьлі на расейскую вайсковую базу Хмеймім, дзе іх паставілі перад выбарам: падпісаць кантракты зь Мінабароны або неадкладна пакінуць краіну. У наступныя пасьля мяцяжу дні некалькі дзясяткаў чалавек, якія адмовіліся падпісаць кантракты, былі, паводле зьвестак крыніцаў Reuters, вывезеныя ў Расею. Зарплаты наймітам таксама скарацілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці даехалі да Беларусі расейская ядзерная зброя і вагнэраўцы? — меркаваньне палітоляга ПрэабражэнскагаСярод крыніц, якія паведамілі пра гэтыя дзеяньні расейскага боку, былі афіцыйныя асобы са складу сілаў бясьпекі сырыйскага рэжыму, мясцовыя жыхары, якія маюць дамы паблізу расейскага гарнізона, а таксама чыноўнікі мясцовых органаў улады.
Паводле інфармацыі Reuters, сырыйскія ўлады дзейнічалі хутка, яны баяліся, што застануцца без падтрымкі з боку сваіх расейскіх саюзьнікаў.
«Ранейшая роля ПВК „Вагнэр“ адыграная», — заявіў Навар Шабан, дасьледчык з Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў у Амране, базаванай у Стамбуле незалежнай арганізацыі, якая вывучае праблематыку Сырыі.
«Падзеі паказваюць, што адносінам прыгожынцаў з сырыйскім Міністэрствам абароны прыйшоў канец», — лічыць Шабан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Заходнім журналістам паказалі лягер, які будуецца пад АсіповічаміКолькасьць расейскай найміцкай групоўкі ў Сырыі параўнальна невялікая, ад 250 да 450 чалавек, гэта прыблізна адна дзясятая ўсяго расейскага вайсковага кантынгенту. Такія ацэнкі дзьвюх сырыйскіх крыніц, піша Reuters.
Расея разьмясьціла ў Сырыі свае ўзброеныя сілы ў 2015 годзе, падтрымаўшы прэзыдэнта Башара Асада ў барацьбе з паўстанцамі, якія спрабавалі яго зрынуць.