Ратавальнікі шукаюць падводны апарат, які прапаў у раёне крушэньня «Тытаніка». Кісларод на ім можа неўзабаве закончыцца

Субмарына «Тытан». Архіўнае фота

Ратавальнікі накіравалі дадатковыя караблі і судны ў раён, дзе зьнік падводны апарат, які рухаўся да месца крушэньня «Тытаніка».

Яны спадзяюцца, што падводныя шумы, якія яны фіксуюць ужо два дні запар, дапамогуць звузіць раён пошуку «Тытана».

На борце падводнага апарата знаходзяцца пяць чалавек.

Аднак нават аптымісты папярэджваюць аб шматлікіх перашкодах.

Пошукавым групам трэба дакладна вызначыць месцазнаходжаньне судна, дабрацца да яго і падняць на паверхню.

Паводле некаторых ацэнак, кісларод на судне можа скончыцца ўжо ў чацьвер раніцай.

На гэтым фота, апублікаваным Action Aviation, падводны апарат «Тытан» рыхтуецца да апусканьня ў аддаленую частку Атлянтычнага акіянe падчас экспэдыцыі да «Тытаніка». 18 чэрвеня 2023

Экспэрты мяркуюць, што апарат яшчэ цэлы, але колькасьць паветра залежыць таксама ад таго, ці захоўвае экіпаж спакой. Берагавая ахова заявіла, што падводныя апараты з дыстанцыйным кіраваньнем, якія шукалі там, дзе выявілі шумы, не далі вынікаў, і чыноўнікі папярэдзілі, што гукі маглі паходзіць не з «Тытана».

ВМС ЗША адправілі на месца спэцыяльную выратавальную сістэму, прызначаную для пад’ёму вялікіх падводных аб’ектаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Працуем з раніцы да ночы, ратуем і людзей, і зьвяроў», — беларускі валянтэр у Херсоне. ФОТА