Палкоўнік Аркадыюш Тывонюк паведаміў радыё RMF 24, што ў аўтамабіль памежнікаў стрэлілі невядомым прадметам, «хуткасьць і кінэтычная энэргія былі значнымі». Прабітая шыба.
У машыне былі двое памежнікаў, ніхто не пацярпеў, але існавала пагроза іх жыцьцю.
З пачатку году Польшча спыніла ўжо 12,3 тысячы спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы.
Напярэдадні Польшча дабудавала электронную агароджу на мяжы зь Беларусьсю даўжынёю 206 км. Яна абсталяваная відэакамэрамі, чуйнікамі, іншай тэхнікай, якая мае дапамагчы Памежнай варце краіны выяўляць і затрымліваць парушальнікаў.
Мінулым летам Польшча скончыла ўзьвядзеньне плоту вышынёй 5,5 мэтраў і даўжынёй 186 км для спыненьня мігранцкага крызісу, у якім Варшава абвінавачвае рэжым Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтаперавозчыкі Літвы прадказваюць транспартны крызіс, калі не павялічыць прапускную здольнасьць мяжы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ахову мяжы з Расеяй перакінулі памежнікаў з Гомля, Горадні і Пінску