Былы агент Фэдэральнага Бюро Расьсьледаваньняў Злучаных Штатаў Робэрт Гансэн быў засуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за шпіянаж на карысьць Масквы на працягу 22 гадоў.
Цела Робэрта Гансэна знайшлі ў турме ў Флорэнсе, штат Калярада, дзе ён адбываў пажыцьцёвае пакараньне. Ён знаходзіўся тут з 2002 году. Зьняволенаму было 79 гадоў, піша ВВС.
Паводле дамовы з абвінаваўчым бокам, Робэрт Гансэн прызнаў сябе вінаватым у 15 пунктах абвінавачаньня ў шпіянажы і кансьпірацыі, каб пазьбегнуць сьмяротнага пакараньня.
Усяго ад 1979 да 2001 году Гансэн атрымаў ад уладаў Савецкага Саюзу і пазьней Расеі за перадачу сакрэтнай інфармацыі 1 мільён 400 тысячаў даляраў у наяўнай валюце і ў брыльянтах.
Сярод прададзенай інфармацыі былі зьвесткі пра двайных агентаў, спосабы перахопу савецкай спадарожнікавай сувязі і пляны адказу на магчымы ядзерны напад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Екацярынбурзе затрымалі амэрыканскага карэспандэнта WSJ. Яго абвінавачваюць ў «шпіянажы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высьветліліся абставіны затрыманьня нараджэнца Чарнігава, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме