Спэцслужбы Кіргізстану пачалі масавыя затрыманьні. Гавораць пра падазрэньне ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту

Ілюстрацыйнае фота

Афіцыйна ранішніх «аблаваў» пакуль не пракамэнтавалі.

У Бішкеку праходзяць масавыя затрыманьні падазраваных у падрыхтоўцы гвалтоўнага захопу ўлады. Як паведамляюць крыніцы кіргіскай службы Радыё Свабода — Радио Азаттык — у сілавых органах, супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі затрымалі ўжо каля 10 чалавек.

Спэцслужба, аднак, затрыманьняў афіцыйна не камэнтуе.

Раней у інтэрнэце зьявіліся відэазапісы, на якіх паказана, як людзі ў форме спэцпадразьдзяленьняў хутка заходзяць у дом. На іншым відэа яны спыняюць аўтамабіль і надзяваюць кайданкі на мужчыну. Вэрыфікаваць сапраўднасьць відэа пакуль немагчыма.

Інфармацыі аб тым, каго менавіта затрымалі, пакуль няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бішкеку суд спыніў дзейнасьць кіргіскай службы Радыё Свабода
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ў Польшчы, Літве і Ўкраіне нібыта рыхтуюць сілавы пераварот у Беларусі