У сталіцы Чэхіі Сахашчык, па яго словах, сустракаўся з шэрагам эўрапейскіх палітыкаў, якія займаюцца пытаньнямі абароны.
«Пасьпяховасьць праведзенай работы падкрэсьлівае той факт, што падчас паездкі была ўзламаная машына Валерыя Сахашчыка і скрадзеныя дзьве торбы з асабістымі дакумэнтамі. Аналіз здарэньня, праведзены на месцы чэскімі спэцыялістамі, сьведчыць пра працу спэцслужбаў. Відавочна, што КДБ пачынае нэрвавацца, а там, дзе нэрвы, непазьбежна зьяўляюцца і памылкі», — гаворыцца ў тэлеграм-канале палітыка.
Апрача дакумэнтаў, паводле Сахашчыка, зламысьнікі скралі станок для галеньня і «нядрэнныя навушнікі».
У выніку сустрэч былі заключаныя дамоўленасьці пра абмен інфармацыяй у сфэры бясьпекі Беларусі і рэгіёна, пра супрацоўніцтва з мэтай перадухіленьня ваенных і гібрыдных пагроз у дачыненьні да Беларусі і суседніх дзяржаў, а таксама пра супрацьдзеяньне спробам Расеі выкарыстоўваць Беларусь у мэтах ядзернага шантажу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадстаўнік Ціханоўскай правёў кансультацыі па праекце альтэрнатыўнага беларускага пашпарта ў Вашынгтоне, Брусэлі і Стакгольме