Мінтранс у чарговы раз павышае аплату за праезд платнымі дарогамі

Белтол

Дакумэнт уступае ў сілу з 1 чэрвеня 2023 года, паведамляе Міністэрства транспарту Беларусі.

Тарыфы, як і раней, прывязаны да эўра. Для аўтамабіляў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т цэны мяняюцца наступным чынам:

  • з 0,09 эўра да 0,101 эўра за 1 км для двухвосевых;
  • з 0,115 эўра да 0,126 эўра для трохвосевых;
  • з 0,145 эўра да 0,152 эўра для аўто з чатырма і больш восямі.

Зьменяцца і тарыфы на «электронныя віньеткі». 15 дзён абыдуцца ў 18 эўра (было 14); 30 дзён — у 28 эўра (старая сума — 22), адзін год — 96 эўра (75).

Зьмяняецца і тарыф для катэгорыі з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т. Раней адзін кілямэтар для гэтых аўто каштаваў 0,04 эўра, а з пачатку года засталіся толькі «віньеткі». Адпаведна і для іх вырастаюць усе аплаты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі забудоўніка комплексу «Менск-Сьвет»