Гурт «Петля пристрастия» выпусьціў першы трэк на беларускай мове

Гурт «Петля пристрастия»

Песьня мае назву «Жыцьцё як жах».

Гурт «Петля пристрастия» выпусьціў упершыню трэк па-беларуску. Песьня называецца «Жыцьцё як жах».

Паслухаць песьню можна на Spotify і Deezer.

«Атрымалася. І нічога не спатрэбілася звышнатуральнага ў працэсе стварэньня, яна выляцела лёгка, нібы ўжо даўно лунала ў паветры і трэба было яе толькі ўхапіць. Як птушка. Як жыцьцё. Як жах», – пракамэнтаваў гурт у сацсетках.

Гурт «Пятля Прыхільнасьці». Архіўнае фота

Гурт мае расейскую назву «Петля пристрастия», ён быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Ільлём Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом гурту «Всем доволен».

Гурт «Петля пристрастия» падтрымліваў беларускіх пратэстоўцаў у 2020 годзе, прысьвяціў падзеям сінгл «Норма», які пасьля ўвайшоў у альбом «Ня той чалавек» (2021). Музыкі выступалі на «плошчы Перамен» у Менску.

22 лістапада 2020 году ў Менску падчас «Маршу супраць фашызму» быў затрыманы вакаліст і лідэр групы Ільля Чарапко-Самахвалаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Набраўся ад людзей неўміручай веры». Ільля Чарапко-Самахвалаў пра свае 15 сутак