Мінабароны набывае абсталяваньне «ад уцечак інфармацыі» амаль на 900 тысяч даляраў

Міністар абароны Віктар Хрэнін

Міністэрства абароны закупляе абсталяваньне і праграмнае забесьпячэньне для «выяўленьня і прадухіленьня ўцечак інфармацыі» на суму ў 2 441 160 беларускіх рублёў, такая інфармацыя зьявілася на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Як заўважае «Мэдыязона», Ведамства разьмясьціла на сайце 2 лоты на тэндэрны закуп. Першы — закупка «Сродкаў цэнтралізаванага збору і карэляцыі падзей інфармацыйнай бясьпекі (SIEM), праграмна-апаратнага комплексу „Сродак выяўленьня і прадухіленьня ўцечак інфармацыі (DLP)“, праграмна-апаратнага комплексу „Міжсеткавы экран“». На гэтае абсталяваньне Міністэрства абароны гатова выдаткаваць 1 400 000 рублёў.

Яшчэ адзін лот — закуп мадэмаў Orion3 FG-PAM-SR2L-4E1B/4Eth-RP. На мадэмы гатовыя выдаткаваць 1041160 рублёў.

У комплексе абсталяваньне служыць для інфармацыйнай бясьпекі зьвестак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У крамах мэрчу Лукашэнкі прадаюць падушкі зь яго цытатай «Са мною трэба спаць»