Швэдзкая сьпявачка Loreen зноў перамагла на «Эўравізіі». Посьпех ёй прынесла песьня «Tattoo».
Другое месца заняла Фінляндыя, а трэцяе — Ізраіль.
Конкурс праводзіўся ў брытанскім Лівэрпулі, бо ва Ўкраіне, дзе ён меўся праходзіць адпачатна празь пераможцаў папярэдняга конкурсу, працягваецца вайна.
Ларэн Зінэб Нора Тальгаўі перамагала ў музычным конкурсе ў 2012 годзе і паўтарыла дасягненьне ірляндца Джоньні Логана, які быў пераможцам у 1980-м і 1987-м. Адзінаццаць гадоў таму, у Баку, перамогу Loreen прынесла песьня Euphoria. Пры гэтым цікава, што Швэцыя дагнала Ірляндыю і ў агульнай колькасьці перамог у конкурсе — цяпер у краін па 7 вікторый.
Наўпрост падчас сёлетняга фіналу расейцы атакавалі Цярнопаль. Зь яго паходзіць гурт Tvorchi, які сёлета прадстаўляў Украіну. У конкурсе ён заняў 6-е месца.
Беларусь трэці год запар не прымала ўдзелу ў конкурсе — яе не дапускаюць да ўдзелу праз санкцыі за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харвацкі гурт зь песьняй пра вусатага дыктатара на трактары выйшаў у фінал «Эўравізіі». ВІДЭАУ 2012-м пасьля свайго выступу ў Віцебску на Славянскім базары Loreen сустрэлася з жонкай палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальляй Пінчук, намесьнікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераможца Эўрабачаньня падтрымала БяляцкагаЯна выказала словы падтрымкі Бяляцкаму і іншым беларускім палітзьняволеным, падпісалася пад пэтыцыяй аб забароне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Сёньня Бяляцкі зноў палітвязень, таксама за кратамі апынуўся і Стэфановіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Зяленскага заявілі, што ён не прасіў выступіць са зваротам на «Эўравізіі», аб чым напісалі СМІ