У Таронта застрэлілі 23-гадовую беларуску

Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія СМІ ідэнтыфікавалі яе як Віялету Лукошку. На публікацыю зьвярнула ўвагу выданьне reform.by.

Паліцыю выклікалі каля 4:30 раніцы 10 траўня жыхары дома ў Таронта, якія пачулі гучны стрэл. У доме знайшлі застрэленую жанчыну. Выратаваць яе не ўдалося, паведамляе CTV News.

Паліцыя арыштавала 34-гадовага Кадзіма Робінсана з Таронта, яму прад'яўленыя абвінавачваньні ў забойстве другой ступені. Пра матывы не паведамляецца.

На плятформе GoFundMe стварылі збор у падтрымку сямʼі. Пахаваньне адбудзецца ў панядзелак 15 траўня ў Таронта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як беларусы ў Канадзе дапамагаюць радзіме