У Віцебску судзяць выкладчыц тэхналягічнага ўнівэрсытэту, сярод іх загадчыцы катэдраў

Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота

Справы дзьвюх загадчыц катэдраў і дацэнта Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту 11 траўня разглядаюць у судзе Першамайскага раёну Віцебску.

Іх судзяць па артыкуле аб распаўсюджваньні нібыта «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведаміў тэлеграм-канал @vitebsk_info.

На лаве падсудных:

  • загадчыца катэдры канструяваньня і тэхналёгіі адзеньня і абутку, кандыдат тэхнічных навук Натальля Бадзяла,
  • загадчыца катэдры эканамічнай тэорыі і маркетынгу доктар тэхнічных навук Галіна Яшава,
  • дацэнт катэдры дызайну і моды Тацяна Макляцова.

Іх справу па артыкулах 24.23 ч. 1 і 19.11 ч. 2 разглядае судзьдзя Алена Жук.

  • Раней стала вядома пра суд над дацэнтам катэдры дызайну і моды гэтага ўнівэрсытэту Натальляй Тарабукай.
  • Летась арыштавалі, а пасьля звольнілі старшага выкладчыка катэдры тэхналёгіі тэкстыльных матэрыялаў Дзьмітрыя Квяткоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сын за бацьку, маці за сына, брат за брата. Як беларускі рэжым помсьціць сваякам сваіх апанэнтаў