У Ваўкавыску затрыманы мужчына ў кайданках выкінуўся з вакна і загінуў

Ваўкавыск, ілюстрацыйнае фота

Праўладныя тэлеграм-каналы пацьвердзілі трагедыю ў Ваўкавыску.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л., які днямі адзначыў свой Дзень народзінаў, піша «Вясна».

Поўнае імя мужчыны і іншая інфармацыя пра яго ёсьць у распараджэньні праваабаронцаў.

Дзяржаўныя тг-каналы назвалі загінулага наркаманам, праверыць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма, як няма інфармацыі аб тым, за што сілавікі яго затрымалі.

Праваабаронцам вядома, што Максіма Л. затрымлівалі ў Ваўкавыску сілавікі 9 жніўня 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Дачка сказала: „Вы можаце вяртацца ў Беларусь, але я не хачу“». Як былы палітвязень апынуўся ў ЗША

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Удзельнікам велікоднага флэшмобу ў Менску прысудзілі вялізныя штрафы