У праскім выдавецтве «Вясна» выйшла кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»

Фота выдавецтва «Вясна».

У праскім выдавецтве «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» выйшла кніга Альгерда Бахарэвіча, «дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран».

«Вось, як мы і абяцалі — наша навінка, сямнаццатая кніга нашага выдавецтва. „Плошча Перамогі“ Альгерда Бахарэвіча — кніга, дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран. Купалаўцы ўжо заявілі, што паставяць паводле яе спэктакль. А пакуль што можна пачытаць — і ўявіць сабе спэктакль або і фільм у сваёй галаве, — паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — Кніга ўжо выходзіла ў электронным фармаце, але нам падалося, што яна вартая таго, каб яе можна было патрымаць у руках, панюхаць сьвежую друкарскую фарбу, паставіць у добрае месца на паліцы. Неўзабаве — ва ўсіх нашых традыцыйных месцах продажу».

А вось што піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сам Альгерд Бахарэвіч:

«„Плошчу Перамогі“ я напісаў увесну 2021-га ў Грацы, неўзабаве яна зьявілася ў электроннай вэрсіі, на яе выйшла нямала, з увагі на становішча, добрых водгукаў, а яшчэ гэта найлепшая кніга прозы 2021 году паводле Радыё Свабода. Сёлета Купалаўцы зьбіраюцца паставіць яе на сцэне. Карацей, кніжку ўжо можна замаўляць, купляць і чытаць — на паперы, як і прасілі многія з вас. Вось жа, уяві сабе лясную дарогу...»

  • «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» — незалежнае выдавецтва, задуманае як працяг — хай сабе і сьціплы — слаўнай традыцыі беларускага кнігадрукаваньня ў Празе. Як адзначаюць дырэктарка выдавецтва Весна Вашко і рэдактар, перакладчык Сяргей Шупа, яны стараюцца выдаваць літаратуру высокай якасьці, як арыгінальную, гэтак і перакладную.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Клясыка, якая ня страціць важнасьці». Як праская «Вясна» выдае беларускую літаратуру
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе прэзэнтавалі поўны збор паэзіі Мойшэ Кульбака і паэтычныя зборнікі Бахарэвіча і Цімафеевай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ініцыятыву ГУБАЗіКа ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу Бахарэвіча, нумары часопіса «Наша гісторыя» і каляндар
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чый, як не беларускі, сёньня яшчэ можа быць Кульбак?» Размова зь перакладчыкам усіх вершаў і паэмаў Мойшэ Кульбака