У сталіцы Кіпру Нікасіі гарыць Расейскі цэнтар навукі і культуры, паведамляе расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.
Паводле кіраўніцы цэнтру Алены Радчанкі, у яго кідалі «кактэйлі Молатава».
«Раздаліся два моцныя выбухі, гарэлі сьцены і дах. Людзей эвакуавалі. Паліцыя ачапіла будынак, на месцы працуюць пажарныя», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У расейскім Навазыбкаве, недалёка ад беларускай мяжы, прагрымеў выбух, пашкоджаны вайсковы камісарыятАгонь ахапіў некалькі паверхаў. Да тушэньня пажару прыцягнулі пяць пажарных машын і БТР, паведамляе расейскае выданьне РБК са спасылкай на мясцовыя экстраныя службы. Паводле інфармацыі пажарнай службы, будынак быў на рэканструкцыі.
У кастрычніку 2022 году каля амбасады Расеі ў Малдове выбухнула некалькі пэтардаў, а на плоце зьявіўся надпіс: «Пуцін — забойца». Масква тады накіравала Кішынёву ноту пратэсту.