24 красавіка Лукашэнка лятаў у Горадню на вырашальны матч чэмпіянату Беларусі ў хакеі. Дзяржаўныя СМІ паведамлялі пра гэта, але нічога не напісалі пра Белавескую пушчу, дзе Лукашэнка таксама пабываў. Верталёт Лукашэнкі вылецеў з рэзыдэнцыі «Азёрны» пад Астрашыцкім гарадком і адправіўся ў Берасьцейскую вобласьць.
Тэлеграм-канал «Мотолько помоги» ацаніў атрыманую інфармацыю і лічыць, што гэта быў неанансаваны візыт у Віскулі прыкладна на 4,5 гадзіны. Застаецца невядомым, што менавіта там рабіў Лукашэнка.
Пазьней прэс-служба Лукашэнкі напісала, што той праінспэктаваў Берасьцейскую і Горадзенскую вобласьці на верталёце, але падрабязнасьцяў не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас могуць быць толькі 2 партыі: адна пры ўладзе, другая — у турме». Чаму Лукашэнка ня хоча, каб ягоная дыктатура стала партыйнайВіскулі вядомыя падпісаньнем Белавескіх пагадненьняў 8 сьнежня 1991 году. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Кебіч, Барыс Ельцын, Генадзь Бурбуліс, Леанід Краўчук і Вітольд Фокін афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў.
Таксама ў Віскулях знаходзіцца адна са шматлікіх рэзыдэнцый Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі Лукашэнка прыняў галоўнага сэпаратыста, то і Зяленскі можа прыняць галоўнага апанэнта Лукашэнкі». Вынікі тыдня з Карбалевічам. ВІДЭА