У Горадні сёньня адбылося парушэньне электразабесьпячэньня на ўчастку падстанцыі 330 кВт «Горадня-Паўднёвая».
Электраэнэргія адсутнічала на працягу 15 хвілін. Яе падачу аднавілі работнікі прадпрыемства, якое абслугоўвае падстанцыю.
«Пры правядзеньні рэглямэнтных работ адбылося аварыйнае адключэньне абсталяваньня на падстанцыі», — паведамілі ў Горадзенскім аблвыканкаме.
Ад інцыдэнту прыпынілася праца некаторых прадпрыемстваў, у тым ліку ліку ААТ «Гродна Азот» (цэху па вытворчасьці капралактаму, карбаміду, мэтанолу, азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі), цэху філіі «Завод „Хімвалакно“».
«На гэты момант прадпрыемствы цалкам стабілізавалі працу электразабесьпячэньня, вядуцца пускавыя апэрацыі. Да раніцы большая частка асноўнай вытворчасьці будзе адноўлена і працягне працу ў штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літоўскі бізнэсовец папрасіў прабачэньня за тое, што дапамагаў «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праз Мэксыку, зь цяжарнай жонкай і дзіцем. Былы азотавец расказаў пра няўдалую спробу страйку і ўцёкі ў ЗША