АПК заклікаў міжнародную супольнасьць «прыняць неадкладныя меры прэвэнтыўнага характару дзеля недапушчэньня разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ядзернай зброі насуперак волі беларускага народу, уключаючы неадкладныя і шырокія меры санкцыйнага характару супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі».
Заклік накіраваны ў першую чаргу да Вялікай Брытаніі, Эўразьвязу, ЗША, Канады і Японіі, а таксама «іншым дзяржавам і міжнародным арганізацыям, у мандат якіх уваходзіць падтрыманьне міжнароднага міру і бясьпекі, кантроль за выкананьнем абавязаньняў у нераспаўсюджваньні ядзернай зброі».
Кабінэт просіць генэральнага сакратара ААН даць прававую ацэнку разьмяшчэньню ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і выкарыстаньню Расеяй беларускай тэрыторыі для вядзеньня вайны супраць Украіны «ва ўмовах незаконнага ўтрыманьня ўлады рэжымам Лукашэнкі».
Кабінэт заклікаў МАГАТЭ «зрабіць неабходныя захады з мэтай праверкі выкананьня Рэспублікай Беларусь абавязаньняў па Дамове аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі ад 1 ліпеня 1968 году».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэлегацыя Аб'яднанага пераходнага кабінэту сустрэлася з новым сьпікерам Палаты прадстаўнікоў ЗШАУ Аб’яднаным кабінэце лічаць, што разьмяшчэньне ядзернай зброі Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Беларусі стварае пагрозу перш за ўсё для суседніх зь Беларусьсю краін. Кабінэт зьвярнуўся да ўрадаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны і Эстоніі з прапановай сумесна выпрацаваць адзіную пазыцыю і плян дзеяньняў па недапушчэньні разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі.
У арганізацыі ўпэўнены, што рэалізацыя пляну Расеі будзе «абуральным актам парушэньня сувэрэнітэту» Беларусі, які стварае «сур’ёзную пагрозу» яе незалежнасьці і «падрывае міжнародны мір і бясьпеку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біл Клінтан пашкадаваў, што заахвоціў Украіну адмовіцца ад ядзернай зброіПрэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия 24», паказаным 25 сакавіка, заявіў, што да 1 ліпеня на тэрыторыі Беларусі завершаць будаўніцтва спэцыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Гэтыя пляны рэзка асудзілі краіны Захаду, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, насьцярожана выказаўся Кітай.
Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся 31 сакавіка з так званым пасланьнем да народу і парлямэнту, заявіў, што заплянаванае вяртаньне ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі — ня акт запалохваньня, а спроба засьцерагчы дзяржаву.
Пасол Расеі ў Менску Барыс Грызлоў заявіў, што сховішча расейскай ядзернай зброі будзе «прысунута да заходніх межаў саюзнай дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вусаў: Візыт Нарышкіна і чарговыя «тэракты з шпіёнамі» — ідэалягічнае афармленьне для разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі