У Шумілінскім раёне на Віцебшчыне абвалілася частка аўтамабільнага моста цераз раку

Здымак дарогі і моста ў Шумілінскім раёне. Google Maps

Увечары 3 красавіка абваліліся чатыры жалезабэтонныя пліты моста на дарозе Н3974 Пагарэліца – Шыпуліна каля вёскі Шыпуліна, паведамляе МНС.

У Шумілінскім раёне на Віцебшчыне абрынулася частка аўтамабільнага моста цераз раку Ўсыса. Пацярпелых няма. Прычына здарэньня высьвятляецца.

Рух транпарту па мосьце закрылі, аднак пешаходам праход не забаронены.

На сёньня заплавалі паседжаньне раённай камісіі ў надзвычайных сытуацыях, на якім будуць вызначаны тэрміны правядзеньня аднаўленчых работ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«За месяц аднавіць такі мост — нерэальна»: Як улады аднаўлялі масты ў Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Намесьніку дырэктара менскага «Гораўтамоста» прысудзілі 5 гадоў «хатняй хіміі» за абвал моста на Нямізе