Аб’яднаньне былых беларускіх сілавікоў ByPol паведамляла, што на сьвяткаваньні Дня Волі ў Вільні прысутнічаў былы супрацоўнік менскай міліцыі, які фіксаваў падзеі на камэру. Аднак пазьней ByPol папрасіў прабачэньня за гэтую інфармацыю.
Паводле першапачатковай інфармацыі ByPol, гэтым чалавекам быў старшы інспэктар-дзяжурны апэратыўна-дзяжурнай службы ДАІ Ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму Андрэй Трапашка.
Аднак літоўскае выданьне 15min.lt паведаміла, што насамрэч чалавек, які здымаў беларускую акцыю на камэру, — гэта літоўскі журналіст Дарус Матайціс, прадстаўнік Scanpix Baltics у Літве.
У інтэрвію 15min.lt Дарус Матайціс сказаў: «Я ня першы раз запісваю мерапрыемствы беларускай апазыцыі ў Літве. Іх фота ў фатабанку Scanpix даволі шмат. У той дзень я ўбачыў, што нейкі чалавек падышоў вельмі блізка да мяне і здымаў мяне на відэа ці тэлефон. Тады я адразу падумаў, што гэта можа выклікаць праблемы ў будучыні, але ён толькі здымаў, не прасіў мяне прадставіцца, не спытаўся, адкуль я».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы сьвету адзначылі Дзень ВоліНа пытаньне, ці зьвяртаўся да яго ў той вечар хто-небудзь з просьбай паказаць акрэдытацыю, Матайціс адказаў адмоўна. «Таксама побач стаяў паліцэйскі патруль, яны маглі адразу падаць заяву, я б паказаў усе дакумэнты», — сказаў журналіст.
Дарус Матайціс падкрэсьліў, што ў Літве публічныя мерапрыемствы можна здымаць без адмысловага дазволу.