Тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляе пра пажар, які адбыўся ў раёне Менскага аўтазаводу.
Канал са спасылкай на сацсеткі паведамляе, што да гэтага, прыкладна ў 19:15, было чуваць некалькі воплескаў.
У тэлеграм-канале выданьня МАЗу «Автозаводец» напісалі, што пажару на тэрыторыі прадпрыемства няма.
Пазьней у МНС Менску заявілі, што адбылося ўзгараньне з моцным задымленьнем. Інцыдэнт насамрэч адбыўся побач з заводам МАЗ. У МНС паведамілі, што пажар хутка зьліквідавалі.